герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

Нарыс аб творчасці. СЛІВА Міхась

Міхась Сліва выпрацаваў уласны падыход да ўзнаўлення камічнага. Аўтар добра ведае сусветную класіку, гэта дапамагло глыбей пранікнуць у лабараторыю творчасці калег па цэху і выпрацаваць адметную, сліваўскую манеру ўвасаблення смешнага.

Герой гумарэсак Міхася Слівы адначасова ў нейкай ступені і дзівак, і адкрытая душа, і наіўны рамантык, які верыць людзям, падчас нават празмерна, з-за чаго трапляе ў недарэчныя сітуацыі, асабліва тады, калі хоча сам нейкага падмануць.

Аўтар – майстар інтрыгі, дынамічнасці сюжэту, перадачы дыялогу, што таксама істотна для твораў падобнага жанру.

У 2008 годзе ўбачыла свет ягоная кніжка казак «Кот матрос» (Мінск), за якую Міхась Сліва адзначаны Падзячным лістом арганізацыйнага камітэта Трэцяга літаратурнага конкурсу імя Кірылы Тураўскага.

Пісьменнік паказаў, што ён добра ведае і дзіцячы свет, хаця апошні кардынальна адрозны ад свету дарослых. У дзіцячым свеце ўсё прыгожа і таямніча. Тут гавораць кнігі, якія крыўдзяцца на таго, хто нядбайна да іх адносіцца; веласіпед становіцца сапраўдным самакатам, бо можа адвезці куды патрэбна; працавітыя пчолы ваююць з шэршанем і Абібокамі; кот сябруе з мышкай.

Цікавымі ўяўляюцца і прераклады-перастварэнні казак замежных аўтараў, перш за ўсё славянскіх. Лепшае з крытычнай дзейнасці пісьменніка ўвайшло ў кнігу «Найвышэйшае і светлае: Пісьменнікі і іх героі» (Мінск, 2008 год). Тут пададзены творчыя партрэты Уладзіміра Саламахі, Уладзіміра Гаўрыловіча, Змітрака Марозава, Георгія Марчука. Пісьменнік заўсёды цікавіцца творчасцю сваіх землякоў, альбо тых, з кім працуе поруч, ці знаходзіцца ў адной пісьменніцкай арганізацыі. Таму ён піша і пра паэтаў, творчасць якіх не вельмі пакуль зацікавіла прафесійных крытыкаў. Так, цікавымі ўяўляюцца ягоныя ацэнкі творчасці М. Янчанкі, Я. Марозавай-Барсуковай, М. Леўчанкі. Пісаў і пра У.Л. Кігна-Дзедлава.












«Усмешка Джаконды» (1999) – у зборніку змешчаны гумарэскі, сатырычная аповесць і мініяцюры, у якіх аўтар, вядомы гумарыст, дасціпна і трапна высмейвае заганы, якія яшчэ жывуць сярод людзей. «Дочь за отца» (2000) – раман на рускай мове.

«Прыгожыя караблі» (2000) – апавяданні, гумарэскі, мініяцюры, пераклады з чэшскай і ўкраінскай моў. У кнізе змешчаны апавяданні, гумарэскі, мініяцюры, творы для дзяцей, а таксама пераклады.

«Запрашаю ўсміхнуцца» (2002) – у кнізе змешчаны творы, напісаныя за два гады.

«Ход канём» (2006) – у кнізе змешчаны апавяданні, гумарэскі, мініяцюры. Аўтар дасціпна і трапна высмейвае заганы і недахопы, якія яшчэ жывуць сярод людзей.

«Сустрэліся кум з кумой» (2006) – сюжэты твораў нагадваюць сабой імгненні, схопленыя ўважлівым і пільным вокам гумарыста. Большасць мініяцюр друкаваліся ў розныя гады ў часопісе «Вожык».

«Найвышэйшае і светлае» (2008) – у кнізе змешчаны літаратурна-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі, у якіх разглядаецца творчасць беларускіх і рускіх празаікаў і паэтаў, аналізуюцца творы сучаснай літаратуры. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў – выкладчыкам навучальных устаноў, студэнтам, настаўнікам, вучням старэйшых класаў, усім, хто любіць літаратуру.

«Віртуальнае каханне» (2009) – ад першай і да апошняй старонкі вас будзе суправаджаць добры гумарыстычны настрой. Смешнае ці вартае смеху Міхась Сліва ўмее знаходзіць і ў малым, і ў вялікім, і ў будным, і ў святочным. <.p>

У сваіх творчых пошуках аўтар зыходзіць часцей за ўсё з народнага жарту, якому характэрны лаканічнасць, нязмушанасць, шчыры досціп.

«Кот Матрос» (2009) – кніга казак для дзяцей, за якую Міхась Сліва адзначаны Падзячным лістом арганізацыйнага камітэта Трэцяга літаратурнага конкурсу імя Кірылы Тураўскага.

«Радасць жыцця» (2011) – у кнізе змешчаны гумарэскі і мініяцюры, а таксама перастварэнні на беларускай мове твораў замежных пісьменнікаў.

«Клюква по знакомству» (2013) – гумарыстычныя і сатырычныя мініяцюры.

У кнізе «…І мора па калена» (2014) – сродкамі сатыры і гумару пісьменнік высмейвае аматараў “зялёнага змея”, паказвае іх заганы, раскрывае наступствы п’янства. Кніга будзе добрым дапаможнікам у прафілактыцы і барацьбе з гэтай адмоўнай з’явай жыцця.

«Жыццё на Парнасе» (2014) – у зборнік ўключаны арыгінальныя гумарэскі і мініяцюры, а таксама пераклады твораў замежных пісьменнікаў, прысвечаныя жыццю і дзейнасці літаратараў. У асобным раздзеле аўтар з гумарам паказвае некаторыя моманты з жыцця журналістаў.

«Станцыя Надзея, або Ненапісаная аповесць» (2014) – аповесць.

Твор прысвечаны тэме кахання, сямейнага жыцця, якое не ў кожнага складваецца так, як бы хацелася. У аповесці выкарыстаны думкі шматлікіх айчынных пісьменнікаў і мысляроў, а таксама замежных, чые тэксты перакладзены аўтарам на беларускую мову і ўяўляюць вялікую цікавасць у сувязі з тэматыкай кнігі.

«Предчувствие радости» (2015) – кніга апавяданняў, навел, эсэ, напісаных у розныя гады. Асобныя з іх публікаваліся ў часопісах і зборніках ня беларускай мове. Аўтар сам зрабіў пераклад на рускую мову. Творы на тэму кахання, дружбы, духоўнасці, адказнасці за свае ўчынкі ў наш імклівы час.

У кнігу прозы «На дняпроўскім лузе» (2015) ўвайшлі апавяданні, навелы, гумарэскі, мініяцюры. Асобны раздзел складаюць літаратуразнаўчыя і літаратурна-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі на кнігі беларускіх пісьменнікаў. Большасць твораў друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Нёман», «Беларуская думка», «Вожык», «Вясёлка», у газетах «Літаратура і мастацтва», «Звязда», «Чырвоная змена», у калектыўных зборніках, альманахах і іншых выданнях.

«Друзья познаются в… шутках» – гумарэскі.

«Лік, які выратоўвае» – артыкулы, рэцэнзіі, нататкі.

«Як кнігі дзяўчынку выхавалі» – кнігу складаюць апавяданні і казкі, у якіх аўтар раскрывае дзіцячы свет. Усе творы нясуць вясёлы настрой, радасць жыцця, выхоўваюць міласэрнасць, веру ў добрае і светлае.

скачать софт