герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

Нарыс аб творчасці. БАРОЎСКІ Анатоль Мікалаевіч

Анатоль Бароўскі друкавацца пачаў з 1961 года ў раённай петрыкаўскай газеце. Падчас службы у арміі друкаваў свае апавяданні, вершы і нарысы ў газетах "Чырвоная змена" і ў газеце Групы Савецкіх войскаў у Нямеччыне (ГСВГ) "Савецкая Армія".

У 1979 годзе ў друк выйшла аповесць "Тросніца" у часопісе "Маладосць". У 1980 годзе пабачыла свет кніга "Надзейная змена" у выдавецтве "Беларусь". У гэтыя гады пісьменнік друкуе свае нарысы ў рэспубліканскіх газетах і часопісах. За нарыс "Поле Радкевічаў" (1980) стаў лаўрэатам прэміі часопіса "Маладосць".

У 1982 годзе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшла аповесць "Тросніца". Часопіс "Маладосць" надрукаваў у 1986 годзе (№7) аповесць "Да свайго берага".

У 1987 годзе была надрукавана кніга "Цветут над Припятью сады", напісаная на рускай мове ў сааўтарстве з Ю. Герасіменкам. У выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшла кніга прозы "Каліна пад акном". У тым жа выдавецтве ў 1994 г. пабачыла свет кніга прозы (аповесці і апавяданні) "Азірніся ў каханні".

У 1996 г. у сааўтарстве з А. Бачурынскім (дырэктарам Гомельскай ЦЭЦ-2) Анатоль Бароўскі выдаў літаратурна-публіцыстычную кнігу "Цеплыня".

"Чорны бусел – белы цень" – кніга публіцыстыкі пра энергетыкаў гомельшчыны, якія працавалі ў чарнобыльскай зоне, – выйшла у 1997 годзе ў выдавецтве "Мастацкая літаратура". Кніга была вылучана на дзяржаўную прэмію імя К. Каліноўскага.

У выдавецтве "Мастацкая літаратура" ў 2002 годзе ўбачыла свет кніга фантастычна-фантасмагарычных аповесцяў і апавяданняў "Пякельны рай».

У першай кнізе 2003 года часопіса “Маладосць” надрукавана аповесць “Сцеражыся майго гневу” (часопісны варыянт).

Анатоль Бароўскі – аўтар кнігі вершаў "Заручуся з бліскавіцай". Пераклаў свой раман “Искушение” на рускую мову, выдаў у менскім выдавецтве “Асобны”.

“Будуем заўтрашні дзень” (2008 г.) – кніга публіцыстыкі пра працоўны калектыў “Белэнергабуд”, што знаходзіцца ў Мiнску.

Выдаў дакументальны раман “Мы – Юницкие” пра нашага земляка Анатоля Юніцкага, геніяльнага вынаходніка, акадэміка Расейскай Акадэміі навук, які нарадзіўся на Брагіншчыне.

Анатоль Бароўскі – аўтар кнігі "Платочной радуги узор" (2013), якую напісаў пасля наведвання фабрыкі па вырабе хустак. У кнізе рапавядае пра прадпрыемства, пра людзей, якія працуюць на фабрыцы, і пра прадукцыю, што ведаюць ва ўсіх краінах свету.





Выдаў двухтомнік прозы. У першы том увайшлі раман “Воляй абраны” (пра паўстанне 1863-64 гадоў Кастуся Каліноўскага і “Дамова на спакусу” (раман-фантасмагорыя)). Другі том – аповесці, апавяданні, прытчы, нарысы.

Пiсьменнiк валодае дарам ствараць цудоўныя апiсанні прыроды і чалавечых пачуццяў. У творах арганічна пераплятаюцца фантастыка і фантасмагорыя, алегорыя і выдумка, чараўніцтва і рэальнасць. У філасофскіх творах і творах пра каханне Анатоль Бароўскі падымае складаныя пытаннi жыцця. Выразна i трагiчна гучыць у творчасці пісьменніка тэма Чарнобыля. Творы А. Бароўскага вылучаюцца цудоўным беларускiм каларытам і сакавiтай мовай.

скачать софт