герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

Нарыс аб творчасці. ГАЎРЫЛОВIЧ Уладзімір Мікалаевіч

Уладзімір Гаўрыловіч піша раманы, аповесці, апавяданні, спрабуе сябе ў драматургіі: пісьменніка цікавіць гісторыя роднага краю, краязнаўства. У сваіх мастацкіх творах ён кажа пра падзеі мінулых дзесяцігоддзяў. Проза аўтара займальная і арыгінальная, напісаная з пазіцыі сучаснасці.

Уладзімір Гаўрыловіч – пераможца і лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных прэмій і конкурсаў. Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1998), літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі і газеты «Звязда» (2000), абласнога літаратурнага конкурсу імя Кірылы Тураўскага (2007). Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу на лепшы твор у галіне прозы за кнігу «Плата за каханне» (Мінск, «Мастацкая літаратур», 2007). У 2008 годзе кніга «Плата за каханне» прызнана лепшым празаічным творам на рэспубліканскім конкурсе. Лаўрэат расійскай літаратурнай прэміі памяці паэта Мікалая Мельнікава (2009, Масква).


У рамане «Забранае шчасце» можна прачытаць пра гістарычны пераломны перыяд у жыцці палескай вёскі. Калі напачатку ўсеагульнай калектывізацыі бальшавікі разам з усюдыіснымі актывістамі стваралі першыя калгасы. Зразумела, не ўсім вясковым жыхарам такое новаўвядзенне прыйшлося даспадобы. Мала хто пажадаў тады назаўсёды развітацца з уласным дабром ды звесці ў калгасную канюшню коніка і кароўку-карміцельку... Здаралася часам і такое, калі пастановы новай мясцовай улады выходзілі далёка за межы чалавечнасці. Пад махавік гэтых пастаноў папалі і працавітыя вяскоўцы, якія сваёй руплівай працай на зямлі стваралі асабісты дабрабыт.

Кранае сэрца горкі лёс сапраўдных гаспадароў зямлі, якіх называлі ворагамі народа, альбо кулакамі. Гэтых руплівых працаўнікоў ссылалі ў далёкія паўночныя землі. Яшчэ ў нялёгкай дарозе многія загінулі ад хвароб, холаду і голаду. А на няветлівай чужбіне, так званым «ворагам народу» жылося не надта салодка. Бо ўсё давялося пачынаць з пустога месца. I, мажліва, сніліся ім бязмежныя лясы і нават балоты беларускага Палесся, легендарнае Князь-возера, за якім схавалася родная вёска Вятчын.

Аповесці «Пах чаромхі» і «Анёлак мой, Анёлак...» пра сапраўднае каханне. Шчырае, чуллівае, моцнае... Першыя пачуцці адразу раскрываюць існасць літаратурных герояў, іх характары, звычкі.

У творчасці Уладзіміра Гаўрыловіча можна сустрэць нямала аўтабіяграфічных рэчаў. У аповесці «Анёлак мой, Анёлак...» аўтарам нават назва вёскі не зменена. I дзівіцца тут няма чаго! Гэта сведчанне таго, што празаік, які даўно жыве і плённа працуе ў горадзе, моцна трымаецца сваіх каранёў. I не адцураўся, як некаторыя выхадцы «з-пад страхі», ад сваіх родных мясцінаў.

Не апошняе месца ў творчасці пісьменніка займае праваслаўная тэматыка. Можна нават сказаць, што самае паважанае, пачэснае. Як прызнаецца Уладзімір Мікалаевіч, у яго сям’і заўсёды цвёрда трымаліся праваслаўных традыцый. 3 ранняга дзяцінства будучага пісьменніка прывучалі старанна працаваць, быць сумленным і адказным. Калі нечакана памёр бацька, шматдзетную сям'ю апекаваў родны дзед Ігнат Адамавіч Буякевіч. Гэта быў мудры і паважаны чалавек у вёсцы, які пасля вайны 14 гадоў узначальваў мясцовы калгас.

Дзядуля расказваў свайму ўнуку розныя жыццёвыя гісторыі, якія потым занатаваліся ў многіх мастацкіх творах Уладзіміра Гаўрыловіча. Вось і раман «Забранае шчасце» можна аднесці да іх ліку. Рэальныя гісторыі запамінаюцца кожнаму чытачу, прымушаюць зазірнуць у далёкае мінулае, хвалявацца і перажываць за лёс літаратурных герояў.

Раман «Цяпло маладзіка» таксама адлюстроўвае падзеі, якія былі занатаваны з рэальнага жыцця, з цёплых успамінаў землякоў. Гісторыя захапляючая. I па-свойму адмысловая, цікавая, якая распавядае пра лёс родных сясцёр. Адна з гэтых сясцёр у гады Вялікай Айчыннай вайны па загаду партызанскага камандавання стала выконваць абавязкі старасты ў вёсцы.

Раман прыцягвае ўвагу, дапамагае зразумець і адчуць кожнаму чытачу мілагучнасць роднай мовы.

скачать софт