герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

Буклет к творческому вечеру автора. ГОВАР Генадзь Васільевіч

Рух павольны i погляд уважлiвы,
Нiбы рысь выбiрае ахвяру…
На паперу алоўкам разважлiвым
Занатоўваю думкi i мары.

Гэта мастак, пiсьменнiк, вынаходнiк Генадзь Васiльевiч Говар пiльна ўглядаецца ў наша жыццё. Ён быццам стаiць на перакрыжаваннi дарог, натоўп абмiнае яго , i нiхто з прахожых не падазрае, што яго пранiзвае погляд мастака i паэта.

Ён нарадзiўся 23 сакавiка 1945 года ў горадзе Жлобiне. З дзяцiнства жыве ў Гомелi. Вучыўся ў Мiнскiм i Каўнаскiм мастацкiх вучылiшчах.

Сябра саюза мастакоў РБ з 1990 г. Удзельнiк абласных i рэспублiканскiх выставак. Персанальныя экспазiцыi яго работ былi адкрыты ў Мазыры, Калiнкавiчах, Гомелi. З творамi Г.Говара знаёмы таксама ў Балгарыi, Венгрыi, Румынii, Польшчы, Германii.

У пачатку творчага шляху мастак стварыў выразныя графiчныя работы “Памiж пустак балот беларускай зямлi” аб новых зменах на Палессi i “Паводка”. У 2-й палове 80-х гадоў мастак актыўна пераключаецца на жывапiс. Яго трыпцiх “Чарнобыль” – суровая праўда аб вялiкай трагедыi беларускага народа.

Генадзь Васiльевiч напiсаў нямала маляўнiчых пейзажаў. У iх – ваколiцы Гомеля, Мазыршчына, Жлобiншчына, Тураўшчына. Г.В.Говар з׳яўляецца аўтарам i выканаўцам экспазiцый у Гомельскiм абласным i Мазырскiм краязнаўчых музеях.

Генадзя Говара турбуюць спрадвечныя пытаннi зместу жыцця. Паэзiя i графiка тут у гарманiчным адзiнстве. Думка паэта i думка мастака дапаўняюць i развiваюць адна адну.

Выхаду першай кнiгi вершаў мастака “Мае абпаленыя крылы” (1998 г.) з графiчнымi аўтарскiмi малюнкамi ў немалой ступенi садзейнiчала твор-чая атмасфера лiтаратурна-мастацкага салона “Сустрэчы на Замкавай”пры ЦГБ iмя А.I.Герцэна.

Мае абпаленыя крылы
шчэ трымаюць. Наш абшар
Такi журботны i панылы,
Спалiў чарнобыльскi лiхтар.

У 1998 годзе выходзiць новая кнiга паэзii “Мой нечаканы вершапад”.

Г.Говар настолькi захоплены прыгожым, настолькi востра адчувае акружаючую рэчаiснасць, што уяўленне аб прасторы, часе, чалавеку праходзячы праз яго розум i сэрца, кладзецца на паперу рыфмаванымi радкамi. Яго розум востра наточаны. Ён не можа доўга знаходзiцца ў спакоi. I тады Говар – мастак i паэт – становiцца вынаходнiкам. Яго арыгiнальныя iдэi друкуе перыёдыка, у прыватнасцi, газета “Аргументы и факты”.

Г.Говар вядомы ў вобласцi сваёй благачыннай дзейнасцю. Мноства сваiх работ ён падараваў Жлобiнскаму краязнаўчаму музею. Чытальную залу Цэнтральнай гарадской бiблiятэкi ўпрыгожвае вялiкае палатно “З верай, надзеяй, любоўю ў III тысячагоддзе ад нараджэння Хрыста”. Мастак падараваў яго на свой 55-гадовы юбiлей, якi адзначаўся ў лiтаратурна-мастацкiм салоне “Сустрэчы на Замкавай”.

Зараз мастак i паэт актыўна рыхтуецца да ўступлення ў Саюз пiсьменнiкаў РБ. I калi мара яго спраўдзiцца, то гэта будзе адзiны ў вобласцi i адзiны з нямногiх на Беларусi адначасова сябра Саюза пiсьменнiкаў i Саюза мастакоў РБ.

Тэкст Малашанка Н.В.

скачать софт