герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

Буклет к презентации книги "Птушкі і рыбы". РАМАНАВА Ларыса Дзмітыеўна

“Жыццё – кароткае, Радзіма – вечная”, – сцвярджае Ларыса Раманава, і гэта ўпэўненасць праходзіць лейтматывам праз усю яе творчасць.

Яна нарадзілася на Чачэршчыне – у зоне адсялення, на месцы, дзе “душа аднялася ў дрэваў”, і “камлі без кары”, і сняцца ім з’ехаўшыя гаспадары і абжытыя хаты. Скончыла філалагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны. Працуе вядучым навуковым супрацоўнікам у Веткаўскім музеі народнай творчасці. Сябра Саюза пісьменнікаў РБ.

Яе паэзія караніцца на глыбокіх фальклорных асновах: часам шчырая, усхваляваная; часам тужлівая, задумёная; часам радасная, узнёслая, але ж заўсёды меладычная, нібыта сатканая з цудадзейных карункаў народных напеваў:

Не лятай, пчолка, да пары –
заўтра снег выпадзе на палі.
У гусей пад пер’ем – цёплы пух,
зь цябе ж, кволенькай, выйдзе дух…

Пчала лічылася ў народзе свяшчэннай істотай, яе звалі “божай”, іх параўноўвалі з начнымі зоркамі. Калі ў чыйсьці двор залятаў рой, то гаспадар лічыў, што яму прываліла шчасце.

Яе вершы – як рэчытатыў пад зорную і адначасова глыбінную, зямную музыку, нейкі сусветны карагод, у якім спавілося жывое і нежывое, быційнае і духоўнае, чалавечае і жывёльнае.

А німбам будзе вышыня Сусьвету,
якая ў малым стоена:
у нябачных рухах рыбы,
у прарастаньні зерня,
у вачах нованароджаных дзяцей,
у разьвітаньні, –
у тым, што вышэй выі,
у тым, што міма і скрозь нас
сплывае:
у перамяшчэньні дзюнаў, хваляў, жыцьцяў,
у розгаласах дрэў,
у прымірэньні…

У творчасці Ларысы Раманавай выразна гучаць рысы дахрысціянскага, язычніцкага менталітэту беларусаў. Самабытныя, казачныя святы і абрады (“Пахаванне Стралы”, “Купалле”, “Свяча”) праз прызму паэзіі аўтара набываюць нейкі патаемны свет, міфічную няўлоўнасць, як папараць-кветка ці вужыны цар.

Ларыса Раманава – эксперыментатар у паэзіі. Яна спрабуе пісаць у стылі хайку, белыя вершы, яна не баіцца раптам “зламаць” дактыль і перайсці на трохстопны амфібрахій альбо на другія памеры, калі гэтага патрабуе настрой і змест верша.

Яна не крыўдуе на жыццё, нічога не патрабуе ад людзей, не наракае на лёс. Можа, таму ў яе так многа шчырых, адданых сяброў.

І толькі глядзець у вечаровае неба.
І толькі прасіць аб скарыначцы хлеба.
Большага няможна прасіць у Бога…

У гэтых радках – жыццесцвярджальнасць аўтара, яе паэтычная і чалавечая годнасць, у якой сканцэнтраваны шматвяковы ўклад жыцця і менталітэт беларуса, які ніколі не насіў характар сляпой і ўсепаглынальнай веры ў поўную справядлівасць і ўсёмагутнасць Бога. Гэтая вера – пераважна ўнутраная, душэўная, а не паказная.

Ларыса Раманава – шчодры чалавек. Амаль кожны яе верш ахвяруецца блізкім, родным, сябрам, знакамітым людзям нашай эпохі ці проста звычайным вяскоўцам, якія ўразілі яе мудрасцю ці песенным талентам. І раптам, як імгненны пралёт птушкі перад самалётам, як рыба, бліскавіцай мільгнуўшая па-над вадою, як штуршок сэрца пад самае горла пасля раптоўнага перапынку – “ахвярую нябёсам…” І яна мае права на гэтае высокае ахвяраванне, бо паэзія яе звязвае зямныя і нябесныя шляхі, “вяршыні гор – пустыя, быццам сон” і чалавека – “божую расінку”, “вольнага падарожніка”. Яна ведае, якога колеру палацы будуюць рыбы для сваіх дзетак, і дзе пракладзены Птушыны Шлях.

У літаратурна-мастацкім салоне “Сустрэчы на Замкавай” пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна з вялікім поспехам прайшла прэзентацыя зборніка вершаў Ларысы Раманавай “Птушкі і рыбы”. Сябры Саюза пісьменнікаў, выкладчыкі ГДУ імя Ф. Скарыны, журналісты, мастакі віншавалі паэтку і зычылі ёй

Текст: Малашенко Н.В.

скачать софт