Алесь Аляксандравіч Бычкоўскі нарадзіўся 29.05.1975 годзе ў г.Беразіно Мінскай вобласці, дзе і жыве.
У 1992 годзе закончыў сярэднюю агульнаадукацыйную школу. У 1994 годзе паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, які паспяхова закончыў у 2000 годзе. З лютага 1995 па 1997 быў запрошаны да супрацоўніцтва з камісіяй па стварэнню гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць. Бярэзінскі раён”. У чэрвені 1996 пачаў працаваць фотакарэспандэнтам раённай газеты “Сцяг Леніна”. Пасля быў пераведзены на пасаду карэспандэнта аддзела пісьмаў. У перыяд 2000-2004 гады працаваў фотамастаком, адміністратарам кампутарнага клуба, вартаўніком у розных камерцыйных структурах.
З 2004 па 2010 працаваў у раённай газеце “Бярэзінская панарама” на пасадах загадчыка аддзела рэкламы, загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі.
З 2013 года па 2014 год быў аператарам вёрсткі ў газеце “Бярэзінская панарама”; рабочым піларамы ў Нацыянальным парку “Прыпяцкі і інш.
З мая 2016 і па сённяшні дзень – вартаўнік ААТ “Бярэзінскае аграпрамэнерга”.
Сачыняў апавяданні яшчэ са школы. Выключна навуковую фантастыку, бо захапляўся космасам. Дарэчы, у выніку захаплення ў 1990 годзе быў узнагароджаны дыпломам Прэзідыўма беларускага рэспубліканскага савета таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе на лепшы касмічны праект.
Першыя апавяданні былі надрукаваныя ў 1994 годзе ў часопісе “Першацвет”. Прымаў удзел у праектах “Бум-Бам-Літа” (друкапіс “Трылогія” у 1995 годзе). Цягам часу фантастыка адыйшла на другі план, захапляўся краязнаўствам, фальклорнымі паданнямі, іншымі напрамкамі ў літаратуры. Быў прызёрам у інтэрнет-конкурсах фантастычнай і містычнай літаратуры сайта “Бібліятэка Машкова”.
Друкаваўся ў 2003 годзе ў электронным дадатку расейскага часопіса “Мир фантастики”. У 2012 адно з фантастычных апавяданняў было размешчана ў расейскім часопісе “Шалтай-Болтай”. У 2007 апавяданне “Нашчадкі неўраў”, вытрыманае як гарадское фэнтазі, трапіла ў калектыўны зборнік “Люстэрка Сусвету”, выдадзены “Мастацкай літаратурай”. Друкаваўся ў часопісе “Маладосць”, газетах “Літаратура і Мастацтва”, “Віцебскі кур’ер”.
У 2012 годзе ў сталічным выдавецтве “Галіяфы” пабачыў свет зборнік навукова-фантастычных, фэнтазійных і філасофскіх твораў “Анамалія”.
У 2017 годзе літаратурна-мастацкія нарысы, прысвечаныя гісторыі Бярэзіншчыны, былі размешчаны на старонках “Запісаў таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага” у выпуску за 7 нумарам. Таксама ў 2017 годзе ў выдавецтве “Барк” (Гомель) выйшла кніжка “У пошуку шчасця”, у склад якой увайшлі творы ў жанрах рэалізма, містычнага рэалізма, сатырычнай антыўтопіі і іншых.
У 2018 выдавецтва “Галіяфы” выпускае зборнік “Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры”, творы ў якім вытрыманыя ў жанрах: фантастыка, фэнтазі, містычны рэалізм.
Текст дарственной надписи:
Читателям библиотеки им. Герцена.