Привет, Гость

Краязнаўчы каляндар 2021


2021
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• 2021 •

225 гадоў таму ўладальнікам Гомельскага маёнтка стаў граф Румянцаў Мікалай Пятровіч (1754–1826), дзяржаўны дзеяч, дыпламат, мецэнат, знакаміты бібліяфіл (1796).

215 гадоў таму па праекце Дж. Кларка пабудавана Мікалаеўская царква (1806).

165 гадоў таму (1856) уладальнікам Гомельскага маёнтка стаў генерал-лейтэнант Фёдар Іванавіч Паскевіч (1823-1903). Пры Ф.І. Паскевічы завяршыліся работы па стварэнню дварцова-паркавага комплекса.

130 гадоў з часу заснавання метэаралагічнай станцыі ў г. Гомелі (1891).

125 гадоў з дня стварэння вольна-пажарнага таварыства ў Гомелi (1896).

115 гадоў з дня нараджэння Кунцэвiча Н.Н. (1906-1941), камiсара батальёна Гомельскага палка народнага апалчэння, баранiўшага Гомель ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. У Гомелi жыў з 1910 г. Яго iмя носiць вулiца ў Гомелi.

95 гадоў з пачатку дзейнасці ААТ "8 Сакавіка" (г. Гомель; 1926). Адно з буйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі, у складзе канцэрна "Беллегпрам".

95 гадоў з дня заснавання стадыёна "Лакаматыў" (1926).

75 гадоў з пачатку дзейнасці ААТ "Электраапаратура" (г. Гомель, 1946 г.). Прадпрыемства па вырабе нізкавольтнай апаратуры і бытавой тэхнікі.

65 гадоў з часу стварэння ААТ Гомельскі завод "Камунальнік” (г. Гомель; 1956). Адно з буйнейшых прадпрыемстваў па вытворчасці абсталявання для жылёвва-камунальнай гаспадаркі, лаўрэат Прэміі Урада РБ за дасягненні ў галіне якасці (2011).

65 гадоў з часу стварэння Гомельскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа (1956).

60 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі Гомельскага завода станочных вузлоў (1961).

55 гадоў з часу стварэння Гомельскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа электратэхнікі (1966).

55 гадоў з часу адкрыцця Гомельскага маторарамонтнага завода (1966).

55 гадоў з дня адкрыцця новага аўтавакзала ў Гомелі (1966).

скачать софт